2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспарант на амбасадзе Германіі (Фотафакт)

16

Сёння актывісты «Маладога Фронту» правялі чарговую акцыю ў падтрымку амбасадараў краін Еўразвяза.

На агароджы амбасады Германіі маладыя людзі вывесілі расцяжку з надпісам «EUROPEAN AMBASSADORS GOT MISSING TILL IMPRISONED HERE EXISTING!», што перакладаецца, як «Еўрапейскія амбасадары не з'явяцца, пакуль тут ёсць зняволеныя!». Банер быў вывешаны насупраць лінгвістычнага універсітэта, таму сэнс паслання быў зразумелы вялікай колькасці людзей.

«Крок еўрапейскіх амбасадараў, які стаў адказам на беспрэцэдэнтныя дзеянні беларускага рэжыму, бясспрэчна заслугоўвае павагі. Мы салідарныя з гэтымі мужнымі людзьмі. Амбасадар Венгрыі заявіў, што ён не вернецца ў Беларусь, пакуль на волю не выйдуць ўсе палітвязні. Гэтай акцыяй мы не толькі звяртаем увагу беларусаў на бязмежжа рэжыму, але і звяртаемся да амбасадараў іншых краін, каб яны далучыліся да заявы амбасадара Контры», - каментуюць акцыю актывісты прэс-службе «Маладога Фронту».

Нагадаем, што 28 лютага беларускі рэжым прапанаваў прадстаўніку Еўразвяза і амбасадару Польшчы пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ на гэта краіны Еўразвяза адклікалі сваіх амбасадараў з Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках