28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер «Юнацтва»: Хай байкатуюць ЧС, мы больш медалёў возьмем

119
Трэнер «Юнацтва»: Хай байкатуюць ЧС, мы больш медалёў возьмем

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Юнацтва» Міхаіл Захараў пракаментаваў магчымы байкот чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі.

«Не прыедуць канадцы і амерыканцы - і што? Мы лепш выступім! Ды ўся Еўропа гэтаму толькі ўзрадуецца: нарвежцы, датчане, немцы... Калі яшчэ прадставіцца магчымасць пазмагацца за медалі? Прычым «каламуціць» гэта ўсё разумны чалавек - Петэр Шцясны, у мінулым вядомы славацкі хакеіст. Думаю, ён усё робіць дзеля таго, каб на чэмпіянат не прыехалі моцныя зборныя Канады і ЗША...», - сказаў трэнер у інтэрв'ю сайту goals.by.

Нагадаем, з-за шматлікіх пратэстаў праваабаронцаў Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе мае намер перагледзець магчымасць правядзення ў Беларусі ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках