19 траўня 2024, Нядзеля, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік заступіўся за рэжым «ад імя народа»

45
Козік заступіўся за рэжым «ад імя народа»

Афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі звярнулася да нацыянальных прафцэнтраў і міжнародных прафсаюзных аб'яднанняў.

Пралукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, сяброўскія арганізацыі ФПБ, што называюць сябе «прадстаўнікамі інтарэсаў працоўных», заклікае сваіх калегаў «падтрымаць іх пазіцыю, накіраваную супраць увядзення Еўрапейскім звязам эканамічных санкцый у дачыненні да гаспадарчых суб'ектаў Рэспублікі Беларусь».

«Выказваючы сваё адмоўнае стаўленне да гэтага кроку ЕЗ, мы зыходзім з інтарэсаў перш за ўсё беларускіх працоўных.

Ужыванне такой меры ў першую чаргу негатыўна адаб'ецца на працоўных беларускіх прадпрыемствах, частка з якіх занятыя ў экспартна арыентаваных галінах прамысловасці і ў цяперашні час паспяхова супрацоўнічаюць з краінамі Еўрапейскага звяза.

Увядзенне санкцый Еўразвязам можа пацягнуць зніжэнне прыбыткаў прадпрыемстваў, скарачэнне вытворчасцей і працоўных месцаў, недаатрыманне працаўнікамі гарантаваных калектыўнымі дамовамі выплат, складанасці ў працэсе павелічэння заработнай платы працаўнікоў.

Упэўненыя, што аб'яднанне намаганняў усіх еўрапейскіх дзяржаў у вырашэнні спрэчных пытанняў шляхам перамоваў, кампрамісаў і на аснове ўзаемнага даверу будзе і надалей адказваць інтарэсам захавання стабільнасці, забеспячэння эканамічнай і сацыяльнай бяспекі, салідарнасці народаў Еўропы», - гаворыцца ў заяве ФПБ.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках