29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь паставяць трэцюю батарэю ЗРК «Тор-М2»

16
У Беларусь паставяць трэцюю батарэю ЗРК «Тор-М2»

Падпісаны кантракт на пастаўку ў 2013 годзе ў Беларусь трэцяй батарэі зенітнага ракетнага комплексу.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра абароны па ўзбраенні Ігар Лаценкоў, перадае БелТА.

«Сёння ў Беларусі прынята на ўзбраенне другая батарэя ЗРК «Тор-М2», падпісаны кантракт на пастаўку трэцяй. Гэта сучасны комплекс узбраення з высокімі баявымі магчымасцямі», - сказаў намеснік міністра. Баявыя якасці комплексаў былі правераныя на леташніх вучэннях з баявымі стрэльбамі на палігоне Ашулук у Расеі. «У наступным годзе нас чакае чарговы экзамен - удзел у вучэннях «Баявая садружнасць-2013», - дадаў Ігар Лаценкоў.

З развіццём авіяцыйнай тэхнікі перад зенітнымі ракетнымі войскамі змяняюцца баявыя задачы. «Цяпер акрамя барацьбы з традыцыйнымі пілатуемымі лятальнымі апаратамі неабходна ўмець змагацца з высокадакладнымі беспілотнымі апаратамі: крылатымі ракетамі, кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі і іншымі. Эфектыўнасць вырашэння гэтых задач залежыць ад аўтаматызацыі тэхнікі, прымянення сучасных радыёлакацыйных сродкаў, а таксама мінімізацыі працэсу рэакцыі баявой машыны. Усім гэтым якасцям адказвае комплекс «Тор-М2», - адзначыў намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што гэта і было асноватворнай умовай прыняцця на ўзбраенне гэтых ЗРК.

«Тор-М2» - прадстаўнік новага пакалення баявых сродкаў СПА малой далёкасці. Зенітна-ракетны комплекс забяспечвае эфектыўную супрацьпаветраную абарону ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў. Ён з'яўляецца дасканалым сродкам паражэння самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных беспілотных лятальных апаратаў, кіраваных ракет і іншых элементаў высокадакладнай зброі, якія ляцяць на сярэдніх, малых і гранічна малых вышынях.

Дзве батарэі «Тор-М2» былі пастаўленыя ў Беларусь у 2011 і 2012 гадах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках