28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія салдаты ядуць удвая больш мяса, чым беларускія

78

Нормы харчавання ў беларускім войску нашмат ніжэйшыя за расейскія.

Расейскія СМІ па чарзе з гонарам паведамляюць, што расейскае войска стала адмаўляцца ад уведзеных яшчэ Пятром I ануч, і падаюць гэта як вялікае дасягненне. У Мінабароны Беларусі журналістам «Еўрарадыё» сказалі, што ў войску нашай краіны ўжо даўно перайшлі на берцы. Але пры гэтым, сілкуюцца беларускія вайскоўцы горш, чым расейскія.

Беларускі салдат у суткі атрымлівае на 110 грамаў менш мяса, на 150 - агародніны, 170 - хлеба, на 35 грамаў менш крупы, на 20 грамаў менш рыбы. У дадатак, рускім салдатам штодня даюць 100 грамаў соку, чаго ў беларускіх няма. Затое нашы маюць 40 грамаў каўбасы.

Яшчэ адно адрозненне паміж беларускім і расейскім войскамі - зарплаты кантрактнікаў. Афіцыйна прыбыткі беларускіх вайскоўцаў не раскрываюцца. Неафіцыйна радавыя атрымліваюць каля 300 даляраў зарплаты, сярэднія афіцэры - 400-440, больш легендарных 500 даляраў маюць толькі маёры і падпалкоўнікі - каля 700. У Расеі заработную плату вайскоўцам павысілі год таму. Сярэдні заробак афіцэра там зараз роўны прыкладна 2000 даляраў.

У лютым мінулага года Лукашэнка заявіў, што зарплаты беларускіх афіцэраў павінны дагнаць расейскія. Ці дагналі - па гэты дзень невядома.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках