28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалка і Вольскага вылучылі на «Брэнд года»

31
Міхалка і Вольскага вылучылі на «Брэнд года»

Журы нечакана пашырыла спіс намінантаў на «Брэнд-персону года».

Да гэтага на медаль і ганаровае званне прэтэндавалі толькі спартсмены і поп-выканаўцы.

Як перадае «Еўрарадыё», за дзень да абвяшчэння вынікаў штогадовага конкурсу «Брэнд года» прафесійнае журы нечакана пашырыла спіс намінантаў. Да вылучаных раней эстрадных артыстаў (Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч) і знакамітых спартсменаў (Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Герасіменя) дадаліся пісьменнік Андрэй Жвалеўскі, лідэр гурта J:Морс Уладзімір Пугач, лідэр «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок і фронтмэн гурта «Крамбамбуля» Лявон Вольскі. Інфармацыю пра гэта ўскосна пацвердзілі Еўрарадыё некаторыя члены журы конкурсу.

«Брэнд-персона» - галоўная намінацыя конкурсу «Брэнд года». У спісе леташніх намінантаў на сайце конкурсу «брэнд-персоны» пералічаны першымі.

Імёны пераможцаў будуць апублікаваныя 25 студзеня падчас заключнай цэрымоніі конкурсу «Брэнд года 2012», якая пачнецца ў 17:00 у Нацыянальнай бібліятэцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках