24 красавiка 2024, Серада, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генералы ў Менску абмеркавалі вайсковыя вучэнні АДКБ

6
Генералы ў Менску абмеркавалі вайсковыя вучэнні АДКБ

30 студзеня ў Менску прайшлі папярэднія перамовы штабу ў падрыхтоўцы супольнага вучэння з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2013".

Правядзенне вучэнняў запланаванае на тэрыторыі Беларусі восенню гэтага года.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, перамовы прайшлі пад агульным кіраўніцтвам першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Ігара Лаўрыненкі. У паседжанні бралі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага штаба АДКБ на чале з начальнікам Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-лейтэнантам Аляксандрам Студзенікіным, узброеных сіл дзяржаў-чальцоў АДКБ Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.

Падчас сустрэчы разгледжаныя асноўныя падыходы да падрыхтоўкі і правядзення вучэнняў, магчымасці дзяржаў-чальцоў АДКБ накіраваць на вучэнне вайсковых кантынгентаў, а таксама пытанні яго ўсебаковага забеспячэння.

Правядзенне вучэнняў прадугледжанае Планам супольных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і фармаванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспекі на 2013 год. У ходзе вучэння плануецца адпрацаваць пытанні прымянення вайсковых кантынгентаў КСАР АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі.

Правядзенне такіх планавых супольных навучальных мерапрыемстваў увайшло ў штогадовую практыку (у 2010 годзе вучэнне КСАР АДКБ праводзілася ў Расейскай Федэрацыі, у 2011-м - на тэрыторыі Таджыкістана, у 2012-м - на тэрыторыі Арменіі).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках