27 красавiка 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас ператрусу ў прадпрымальніка забралі ватоўку і боты

16
Падчас ператрусу ў прадпрымальніка забралі ватоўку і боты

Міліцыя праводзіць ператрус у доме ў баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса.

Падставай да вобшуку паслужыў праведзены 30 верасня ў Баранавічах пікет супраць карупцыі чыноўнікаў.

Аб гэтым Мікалай Чарнавус паведаміў Intex-press праз тэлефон.

Са слоў прадпрыемца, ордэр на ператрус у ягоным доме падпісаны баранавіцкім пракурорам.

Як распавёў Мікалай Чарнавус у тэлефоннай размове, ператрус доўжыцца прыкладна з 18 гадзін, яго праводзяць супрацоўнікі міліцыі ў прысутнасці панятых - суседзяў прадпрымальніка.

У якасці рэчыўных довадаў, якія нібыта маюць дачыненне да правядзення ў Баранавічах 30 верасня пікету супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў, міліцыя сканфіскавала ў прадпрыемца плакат, боты і ватоўку, - паведаміў Мікалай Чарнавус.

Фота: Intex-press

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках