27 красавiка 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алмазбек Атамбаеў: Арганізатар беспарадкаў у Кыргызстане сядзіць у Менску

26
Алмазбек Атамбаеў: Арганізатар беспарадкаў у Кыргызстане сядзіць у Менску

Беларускія ўлады хаваюць арганізатараў нядаўніх сутыкненняў на поўдні Кыргызстана.

Пра гэта прэзідэнт сярэднеазіяцкай краіны Алмазбек Атамбаеў заявіў напярэдадні адкрыцця саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, які пачнецца ў Менску заўтра, піша «Вячэрні Бішкек».

«З пачатку года ў Ісык-Кульскай вобласці не спыняюцца канфлікты. Нейкія людзі, што шмат п'юць, захопліваюць пансіянаты, абласныя адміністрацыі, не задумваючыся аб турыстычным сезоне. Пасля ўсіх гэтых беспарадкаў хто ў наступным годзе рызыкне прыехаць на Ісык-Куль адпачываць? Усе арганізатары і вінаватыя ў беспарадках, якія адбыліся ў апошні час на Ісык-Кулі, будуць належным чынам пакараныя. Адзін з іх сядзіць у Менску», - сказаў прэзідэнт Кыргызстана.

Алмазбек Атамбаеў адзначыў, што гаворка ідзе аб масавых беспарадках на радовішчы «Кумтар» на поўдні краіны. Іх удзельнікі патрабавалі нацыяналізацыі залатога рудніка, перакрывалі трасы, спрабавалі падпаліць адміністрацыйныя будынкі.

Сітуацыя вакол радовішча «Кумтар» застаецца напружанай ужо не першы год, а папярэдняе абвастрэнне здарылася ў канцы траўня. Тады сотні жыхароў Ісык-Кульскай вобласці блакавалі трасу, якая вядзе да Рудніка, а таксама ўзялі штурмам і на працягу некаторага часу ўтрымлівалі электрападстанцыю, якая сілкуе руднік. Эксперты і некаторыя прадстаўнікі ўладаў Кыргызстана і раней заяўлялі, што да беспарадкаў датычны Курманбек Бакіеў, які хаваецца ў Беларусі, і яго асяроддзе.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кіргізскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Кіргізскія ўлады неаднаразова настойвалі на экстрадыцыі Бакіевых на радзіму, дзе ім завочна вынесены прысуд суда. Лукашэнка адмаўляецца выдаваць іх.

Фота: nur.kz

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках