3 траўня 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вертыкальшчыкаў» адправілі прыбіраць звалкі

51

Чыноўнікі вывозілі смецце з «Барысаўдрэва».

Учора на прадпрыемстве прайшоў вялікі суботнік. На працу выйшла кіраўніцтва завода ў поўным складзе, да іх далучыліся мясцовыя чыноўнікі. З самай раніцы ішло добраўпарадкаванне тэрыторыі, вывозяць будаўнічае і бытавое смецце, зносяць старыя пабудовы.

«Нягледзячы на выходны, на заводзе сёння практычна ўсе службы, кіраўніцтва райвыканкама, будаўнікі і праекціроўшчыкі. Паралельна ідзе мантаж і тэставанне новай лініі. Крытыку прэзідэнта, які наведаў прадпрыемства напярэдадні, тут лічаць аб'ектыўнай і маюць намер у бліжэйшыя дні ліквідаваць недахопы», - перадае тэлеканал ОНТ.

Нагадаем, яшчэ год таму, наведваючы «Барысаўдрэў», Лукашэнка даручыў ураду, канцэрну «Беллеспаперапрам» і кіраўніку Менскай вобласці завяршыць мадэрнізацыю завода да лістапада. Аднак, прыбыўшы на прадпрыемства, кіраўнік застаўся вельмі незадаволены тым, як выкананыя яго даручэнні. У адстаўку былі адпраўленыя многія чыноўнікі.

Ад пасад адхіленыя намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, губернатар Менскай вобласці і старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам». Строгая вымова абвешчаная кіраўніку адміністрацыі. Для аналізу праблем кіраўнік даручыў стварыць камісію аналагічную той, якая працавала па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне. Справаздачу камісія павінна прадставіць ужо да снежня.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках