28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палац дыктатара абыйшоўся ў $600 мільёнаў

117

Лукашэнка - адзін з найбагацейшых дыктатараў свету.

Дзякуючы неабмежаванай уладзе і падпарадкаванню органаў дзяржаўнага праўлення, аўтарытарныя кіраўнікі здабылі мільярдныя багацці. Польская Gazeta Prawna са спасылкай на luxclub.pl прадставіла дзесятку найбагацейшых з іх (пераклад - charter97.org).

1. Былы прэзідэнт Егіпта Мухамед Хосні Саід Мубарак назапасіў 77 мільярдаў даляраў.

Мубарак прыйшоў да ўлады пасля смяротнага нападу на былога прэзідэнта Егіпта Анвара Садата ў 1981 годзе. Адным з першых яго рашэнняў было ўвесці ваеннае становішча, якога ён не адмяніў да сваёй адстаўкі, што спрасціла яго барацьбу супраць апазіцыі.

Мубарак кіраваў Арабскай Рэспублікай Егіпет на працягу 28 гадоў. У пачатку 2011 года ён быў зрынуты егіпцянамі падчас «арабскай вясны». Ён быў арыштаваны, а яго рахункі ў банку замарожаныя.

2. Прэзідэнт Сірыі Башар аль-Асад - 1,5 мільярда даляраў, але актывы ўсёй сям'і - 122 мільярда.

Асад быў абраны прэзідэнтам Сірыі ў 2010 годзе. Да гэтага прэзідэнтам быў яго бацька. Малады Башар павінен быў быць больш ліберальным, чым бацька, але нягледзячы на гэта, вядомы грубейшымі парушэннямі правоў чалавека, пра што сведчаць апошнія падзеі ў Сірыі, а дзяржава пад яго ўладай перажывае далейшыя эканамічныя крызісы і з'ядаецца карупцыяй.

Асад таксама пасадзіў на найбольш важныя дзяржаўныя пасады сваякоў, дзякуючы чаму яго сям'я здабыла багацце ў 122 мільярда даляраў.

3. Султан Брунея Хасанал Хаджы Балкіах - 40 мільярдаў даляраў.

Прыняў уладу ад свайго бацькі ў 1967 годзе. Ён таксама з'яўляецца прэм'ер-міністрам, міністрам абароны і міністрам фінансаў Брунея.

Асноўны прыбытак султана - гэта экспарт нафты і газу. Кіраўнік Брунея таксама з'яўляецца ўладальнікам раскошных гатэляў у Лондане і 3667 аўто агульным коштам 789 мільёнаў даляраў.

4. Былы прэзідэнт Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі (на фота злева) - 37 мільярдаў даляраў.

Ён кіраваў Тунісам на працягу 24 гадоў, перш чым у 2011 годзе быў скінуты ў выніку «арабскай вясны». У чэрвені 2012 года Бэн Алі быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

5. Прэзідэнт Йемена Алі Абдала Салех назапасіў 32 мільярда даляраў.

Кіраваў Йеменам на працягу 33 гадоў, пачынаючы з 1978 года.

У 2011 годзе Салех быў паранены ў выніку абстрэлу прэзідэнцкага палаца ў ходзе рэвалюцыі ў Йемене. Пасля гэтага добраахвотна адмовіўся ад улады і перадаў яе свайму пераемніку.

6. Кароль Саудаўскай Аравіі Абдала ібн Абдэль Азіза Аль Сауда - 21 мільярд даляраў.

На троне з 2005 года. Яго багацце павялічваецца ў асноўным за кошт даходаў ад нафты.

Падчас лячэння траўмы хрыбетника ў Нью-Йорку арандаваў палову крыла Прэсвітэрыянскай бальніцы Нью-Йорка, каманду ахоўнікаў і 20 аўтамабіляў для перавозкі свайго багажу.

7. «Апошні дыктатар Еўропы» Аляксандр Лукашэнка - 8-12 мільярдаў даляраў.

Кіруе Беларуссю з 1994 года. Па розных ацэнках, багацце сям'і Лукашэнка ад 8 да 12 мільярдаў даляраў, а грошы ўкладзеныя ў прыбытковыя доўгатэрміновыя праекты за межамі краіны. Толькі на новую рэзідэнцыю Лукашэнкі (Палац Незалежнасці) сышло 600 мільёнаў даляраў. Беларускага кіраўніка пастаянна крытыкуюць за парушэнне правоў чалавека і рэпрэсіі, абвінавачваюць у карупцыі, незаконнай канфіскацыі ўласнасці як беларускіх, так і расейскіх грамадзян, а таксама ў атрыманні даходаў ад кантрабанды.

8. Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ - ад 5 да 10 мільярдаў даляраў.

Мугабэ кіруе Зімбабвэ з 1987 года. За гэты час ён быў неаднаразова крытыкаваны за рэпрэсіі супраць актывістаў апазіцыі, парламента і незалежных журналістаў.

Мугабэ таксама абвінавачваецца ў парушэнні права на прыватную ўласнасць, а менавіта ў неаднаразовых спробах канфіскацыі зямлі ў белых фермераў.

Неабмежаваная ўлада ў краіне дазволіла яму і яго сям'і заняць самую лепшую зямлю ў Зімбабвэ і назапашваць мільярды даляраў.

9. Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога назапасіў 1 мільярд даляраў.

На працягу трыццаці гадоў цвёрдай рукой кіруе Экватарыяльнай Гвінеяй, якая «славіцца» парушэннямі правоў чалавека і дзе квітнее карупцыя. Яго таксама абвінавачваюць у асабістай выгадзе ад продажу нафты.

Яго багацце ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў ЗША, у той час як сярэдні грамадзянін краіны выжывае за адзін даляр у дзень.

10. Прэзідэнт Габона Алі Бонга Андзімба - 1 мільярд даляраў.

Кіраваў не доўга, але паспяхова для сябе. Пераняў уладу ў 2009 годзе ад свайго бацькі, які кіраваў Габонам на працягу 42 гадоў.

Прэзідэнтам быў толькі на працягу трох гадоў, але паспеў за гэты час назапасіць актывы на суму ў 1 мільярд даляраў. Чвэрць гэтага багацця з дзяржбюджэту Габона.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках