5 траўня 2024, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадэрнізацыя» па-беларуску: Mercedes за 500 мільёнаў для кіраўніцтва фабрыкі

25
«Мадэрнізацыя» па-беларуску: Mercedes за 500 мільёнаў для кіраўніцтва фабрыкі

Спецыялісты КДК Брэсцкай вобласці выявілі шматлікія парушэнні ў ААТ «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка».

Пра гэта піша «Брестский курьер».

Гаворка ідзе пра недахопы пры правядзенні закупак, а таксама факты неэфектыўнага выкарыстання вытворчых магутнасцяў і грашовых сродкаў. У прыватнасці, два гады таму, не маючы бізнес-плана інвестыцыйнага праекта, ААТ за кошт уласных сродкаў набыло дарагое імпартнае абсталяванне па вытворчасці сеткі для ўпакоўкі здробненых кармоў, якое было ўведзена ў эксплуатацыю ў 2012 годзе. Аднак, як паказала праверка, абсталяванне да гэтага часу выкарыстоўваецца неэфектыўна. Загрузка вытворчых магутнасцяў у мінулым годзе склала 7,8%, а ў студзені-кастрычніку - 11,3%. Тое ж самае можна сказаць аб уведзеных у 2010 годзе ў эксплуатацыю лініях па вытворчасці тканін з полівінілхларыдным пакрыццём агульным коштам €5,2 млн.

У студзені без правядзення ацэнкі і выбару пастаўшчыка прадпрыемства набыло ў кітайскай кампаніі 16 тон ПВХ-смалы на суму $23 тыс., якая на справе апынулася мелам з невялікай прымешкай тальку. Пры гэтым ніякіх мер па вяртанні няякаснага тавару пастаўшчыку кіраўніцтва «Ручайка» не рабіла і прэтэнзій не вылучала.

Акрамя таго, пры наяўнасці запазычанасці па крэдытах, атрыманых пад гарантыі ўрада (45,5 млрд рублёў), без правядзення ацэнкі і выбару пастаўшчыка Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка набыла ў верасні 2011 года службовы легкавы аўтамабіль Mercedes коштам 500 млн рублёў.

Па выніках праверкі службовыя асобы акцыянернага таварыства прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, матэрыялы праверкі перададзеныя ў праваахоўныя органы вобласці.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках