28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Расейскі крэдыт не ўратуе Беларусь ад дэвальвацыі

60
Андрэй Суздальцаў: Расейскі крэдыт не ўратуе Беларусь ад дэвальвацыі

2 мільярды даляраў будуць праедзеныя і вельмі хутка.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Суздальцаў, каментуючы сайту charter97.org выдачу Пуціным Менску крэдыту.

«Лукашэнка ўважае гэта за перамогу, бо крэдыт 2 мільярды даляраў цяпер часткова здымае праблему дэвальвацыі. Але яна ўсё роўна будзе і, хутчэй за ўсё, будзе сумешчаная з дэнамінацыяй і будзе ў студзені або адразу пасля Чэмпіянату свету ў хакеі», - мяркуе экспэрт.

Палітолаг адзначыў, што прычыны выдачы гэтага крэдыту простыя.

«Па-першае, вельмі дапамагла Украіна. Бо 15 мільярдаў даляраў, а фактычна 17,5 млрд з улікам льготы на газ, якія атрымаў Кіеў, стварыла фон, што калі такую падтрымку атрымала Украіна, якая не ўваходзіць ні ў Мытны саюз, ні ў «саюзную дзяржаву», то што ўжо казаць аб «адзіным праўдзівым хаўрусніку», якога таксама трэба карміць і паіць. Другая прычына - гэта ідэя фікс расейскага кіраўніцтва ў выглядзе МС. І Лукашэнка тут ціснуў на тое, што ў рэспубліцы сапраўдная фінансавая катастрофа і калі пачнецца эканамічны крах Беларусі, то гэта адаб'ецца на іміджы ўсяго МС. То бок, гэта такі шантаж. А трэцяя прычына - гэта тое, што калі 24 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады Лукашэнка з Назарбаевым абвінавачвалі Пуціна ў тым, што ён мала забяспечвае гэтыя дзве рэспублікі, то цяпер Лукашэнка пакінуў Назарбаева ў адзіноце, бо той нічога не атрымаў. І ўчора на сустрэчы ў Крамлі Лукашэнка як прыкладны хаўруснік згаджаўся даслоўна з усім. Калі б яму сказалі, што заўтра трэба злавіць Месяц у сетку, то ён бы пагадзіўся. Вось яму і дапамаглі грашыма- падкрэсліў Андрэй Суздальцаў.

Палітолаг дадаў, што пры гэтым Масква выдатна разумее, што Лукашэнка і канвертоўная валюта - рэчы не сумяшчальныя.

«Як толькі ён атрымлівае грошы, то тут жа пачынае будаваць палацы ці некуды іх хаваць, гэта значыць гэта не гаспадар. Таму і ў гэты раз гэтыя грошы будуць праедзеныя і вельмі хутка», - перакананы экспэрт.

Нагадаем, учора на пасяджэнні Дзяржрады Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін паабяцаў выдаць Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў.

«Урад Расейскай Федэрацыі прыняў пастанову аказаць паспрыяць нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках, і даць рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе ў суме да 2 мільярдаў даляраў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках