25 красавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча шукае абароны ад беларускіх «Іскандэраў»

109
Польшча шукае абароны ад беларускіх «Іскандэраў»

Міністр абароны Польшчы знаходзіцца з афіцыйным візітам у Японіі.

Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца ў ходзе сустрэч у Токіо, - супрацоўніцтва ў супрацьракетнай абароне, піша польскае выданне «W Polityce» (пераклад - charter97.org).

У Японіі Варшава шукае тэхналогіі і ўзбраенне для СПА краіны, якія змогуць абараніць яе ад беларускіх і расейскіх ракет. Пра гэта заявіў былы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі.

«Мы сутыкаемся з усё больш напорыстай палітыкай Масквы. Расея прызнае, што палітычная і ваенная сітуацыя ў Еўропе яе не задавальняе. Падчас апошняга візіту прадстаўнікоў Камітэта па замежных справах Сейма і Сената ў Маскву я чуў, што Расея, сярод іншага, адчувае ваенную пагрозу з боку НАТА і будзе дамагацца роспуску альянсу і фарміравання на яго месцы новага ваеннага саюза з яе ўдзелам», - заявіў палітык .

Былы намеснік міністра замежных спраў адзначыў, што польскае войска мае патрэбу ў новых тэхналогіях і ўзбраенні ў сувязі з пагрозай з боку Беларусі і Расеі.

«Магчыма, у Японіі маюцца тыя тэхналогіі і абсталяванне, якія патрэбныя Польшчы для абароны ад ракет тыпу «Іскандэр» ці іншых, якія ёсць у распараджэнні Менска і Масквы. Міністэрства абароны магло правесці дэталёвы аналіз, які паказаў якія пагрозы ёсць для нас і як ад іх абараніцца», - сказаў Вітольд Вашчыкоўскі.

Нагадаем, ваеннае кіраўніцтва Расеі і Беларусі заявіла, што ў верасні гэтага года дзве дзяржавы правядуць сумесныя ваенныя вучэнні стратэгічнага ўзроўню «Захад-2013». Вучэнні павінны прайсці ў два этапы на палігонах Расеі і Беларусі.

Яны выклікалі занепакоенасць у Польшчы, Літве і Латвіі.

У канцы студзеня міністр абароны Літвы Юозас Олякас заявіў, што некаторыя элементы ваенных вучэнняў, якія плануюцца ў Беларусі і Расеі, накіраваныя супраць суседзяў. На гэта Лукашэнка адказаў, што гэтыя вучэнні не ўяўляюць пагрозы для іншых краін.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і сілы, якія ўдзельнічаюць у іх, няма, аднак ёсць здагадка, што вучэнні будуць нагадваць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне.

Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

25 лютага Вільня і Рыга папрасілі даць больш інфармацыі аб плануемых вучэннях. МЗС Літвы таксама прапанаваў Менску запрасіць на іх назіральнікаў з краін НАТА.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках