2 траўня 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Укладчыкі кіпрскіх банкаў пазбавяцца 60% дэпазітаў

105
Укладчыкі кіпрскіх банкаў пазбавяцца 60% дэпазітаў

Уладальнікі рахункаў сумай больш за 100 тыс. еўра, рызыкуюць пазбавіцца да 60% ашчаджэнняў у рамках плана рэструктурызацыі запазыкі Кіпра, узгодненага з Еўразвязам і МВФ.

Як паведамляе Цэнтральны банк Кіпра, 37,5% сродкаў звыш першых 100 тыс. еўра будуць канвертаваны ў акцыі банка, якія імкліва губляюць у цане, паведамляе ВВС.

Яшчэ 22,5% будуць пераведзены ў адмысловы фонд, на іх не будуць налічвацца адсоткі і ў будучыні яны таксама могуць быць спісаныя.

На астатнія 40% сродкаў адсоткі налічвацца будуць, але толькі ў выпадку станоўчых вынікаў работы банка.

Хаця было вядома, што буйныя фундатары Банка Кіпра моцна пацерпяць ад рэструктурызацыі пазык краіны, маштаб прапанаваных канфіскацыйных захадаў многіх шакаваў.

Першапачатковы план прадугледжваў падатак на ўсе дэпазіты, пачынаючы з 6,75% на самыя дробныя. Аднак гэтая прапанова выклікала масавыя пратэсты і не было падтрымана парламентам.

Парламент падтрымаў новае пагадненне аб рэструктурызацыі пазык, што, са слоў прэзідэнта Кіпра Нікасіі Анастасіадзіса, дапамагло «лакалізаваць» фінансавы крызіс.

Пры гэтым Анастасіадзіс падкрэсліў, што Кіпр не мае намеру выходзіць з еўразоны. «Мы ніякім чынам не станем экспэрыментаваць з будучыняй нашай краіны», - сказаў ён.

У чацвер кіпрскія банкі адкрыліся для кліентаў - упершыню за два тыдні. Да іх выстраіліся чэргі з ахвотных атрымаць доступ да сваіх грошай, аднак настрой быў у асноўным спакойны.

У пятніцу банкі аднавілі працу ў звычайным рэжыме, і паведамленні аб чэргах перасталі паступаць.

Паралельна на Кіпры пачалося расследаванне, справакаванае публікацыямі ў грэчаскіх СМІ аб прабачэнні пазык кіпрскіх палітыкаў у разгар крызісу.

Як сцвярджалася, Bank of Cyprus, Laiki і Hellenic Bank спісалі крэдыты на мільёны еўра, выдадзеныя кампаніям, мясцовым органам улады і палітыкам найбуйнейшых партый Кіпра.

Спіс асобаў, якім гэтак удала даравалі пазыкі, перададзены ў камітэт этыкі парламента Кіпра.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках