24 красавiка 2024, Серада, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У таксістаў-нелегалаў канфіскоўваюць аўто

32
У таксістаў-нелегалаў канфіскоўваюць аўто

Два аўтамабілі канфіскаваныя ў таксістаў-нелегалаў у Магілёве і Бабруйску.

Рашэнні аб канфіскацыі двух аўтамабіляў у таксістаў-нелегалаў прынятыя Гаспадарчым судом Магілёўскай вобласці.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Аўтамабілі належалі грамадзянам Магілёва і Бабруйска, якія неаднаразова траплялі ў поле зроку падатковых органаў. Напрыклад, бабруйчанін за апошні час чатыры разы трапляў, аказваючы паслугі таксі без дзяржаўнай рэгістрацыі, што і пацягнула прымяненне такога суровага пакарання: ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 90 базавых велічынь (Вr9 млн.) з канфіскацыяй аўтамабіля «Фольксваген Пасат» коштам Вr45 млн. А ў магілёўца канфіскаваны аўтамабіль «Аўдзі 100», коштам Вr25,8 млн.

Па словах суразмоўцаў, для легальнай працы таксістам «дастаткова было заплаціць падатак у суме Вr550 тыс. у месяц (для Бабруйска) і Вr650 тыс. у месяц (для Магілёва) і працаваць без усялякіх праблем».

Нагадаем, у жніўні 2012 года прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах заявілі, што кіроўцаў, якія нелегальна займаюцца прыватным возніцтвам, могуць пазбавіць аўтамабіля.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках