20 красавiка 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з сьцягамі: Міжнародная федэрацыя хакея пайшла на «кампраміс»

44

Заўзятарам дазволяць праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на трыбуны, але нельга будзе імі размахваць.

У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку бел-чырвона-белых сцягоў. У акцыі каля спартыўнага комплексу «Global Arena» удзельнічала каля 30 чалавек - як беларусаў, так і шведаў.

Падчас акцыі праваабарончыя арганізацыі раздавалі ўлёткі, у якіх паведамлялася, што Міжнародная хакейная федэрацыя паслухалася дыктатара Лукашэнку і забараніла беларусам карыстацца сваім нацыянальным сцягам, перадае са Стакгольма кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

Падчас пікету ад шведскіх журналістаў стала вядома, што Міжнародная хакейная федэрацыя дазволіла праносіць бел-чырвона-белыя сцягі на матч, але іх дазволена трымаць толькі на плячах, размахваць імі нельга.

Нагадаем, 5 траўня на матчы Беларусь-Славенія, які праходзіў у Швецыі ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, за спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларускім заўзятарам мясцовыя паліцэйскія выкруцілі рукі і вывелі іх з арэны.

Днём раней на матчы Беларусь - Чэхія беларускія заўзятары развярнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг і харугвы з выявай герба «Пагоня». Арганізатары чэмпіянату свету ў Швецыі выклікалі на трыбуны, дзе сядзелі беларускія заўзятары, паліцыю. Калі паліцыя паспрабавала звярнуць бел-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў усталі шведскія заўзятары. У выніку забароненыя ўладамі сімвалы засталіся на трыбунах да канца матчу.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках