Расейскія памежнікі абстралялі судна Greenpeace
25- 18.09.2013, 13:00
- 22,372
Памежнікі адкрылі папераджальны артылерыйскі агонь, каб спыніць судна Greenpeace «Арктыка Санрайз».
Інцыдэнт адбыўся побач з нафтаздабываючай платформай «Прыразломная» каля Пячорскага мора, якая належыць «Газпраму», паведамляе сайт экалагічнай арганізацыі.
Па словах эколагаў, у напрамку іх судна было зроблена 11 стрэлаў. Іх таксама папярэдзілі, што можа быць адкрыты агонь на паразу, калі cудна неадкладна не пакіне наваколлі нафтаплатформы, піша РІА «Новости».
У паведамленні ФСБ Расеі гаворыцца, што «памежнікі былі вымушаныя чатыры разы выконваць папераджальную стральбу з артылерыйскай устаноўкі памежнага карабля «Ладага».
«У сувязі з рэальнай пагрозай бяспекі аб'екта нафтагазавага комплексу РФ і непадпарадкаваннем законным патрабаванням аб спыненні незаконнай дзейнасці супрацоўнікамі памежных органаў была выкананая папераджальны стральба з аўтамата АК-74. У сувязі з адмовай капітана судна «Арктыка Санрайз» выканаць патрабаванні аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці, кіраўніцтвам прынятае рашэнне аб спыненні судна. Памежнікі былі вымушаныя чатыры разы выконваць папераджальную стральбу з артылерыйскай устаноўкі памежнага карабля», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што «на папераджальную стральбу, сігналы аб спыненні судна не адрэагавала» і мерапрыемствы па яго спыненні працягваюцца.
Фота: AFP 2013/ Stephan Agostini