Мясніковіч ляціць у Санкт-Пецярбург
35- 30.09.2013, 19:06
- 18,586
1-2 кастрычніка адбудзецца візіт урадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Міхаілам Мясніковічам у Санкт-Пецярбург.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, запланаваная сустрэча Міхаіла Мясніковіча з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам, падчас якой будуць разгледжаны стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Санкт-Пецярбургам, шляхі дыверсіфікацыі і нарошчвання аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі, а таксама пытанні развіцця прамыслова-кааперацыйных сувязяў.
У рамках візіту Мясніковіча таксама адбудзецца шостае пасяджэнне Рады справовага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. У рамках мерапрыемства будзе разгледжаная хада выканання праграмы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Санкт-Пецярбурга на 2012-2016 гады.
У прыватнасці, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні рэалізацыі супольных праектаў у галіне вытворчай кааперацыі, арганізацыі паставак беларускай пасажырскай і камунальна-дарожнай тэхнікі, ліфтавага абсталявання для патрэб Санкт-Пецярбурга, а таксама супрацоўніцтва ў харчовай, будаўнічай і навукова-вытворчай сферах.