Крымінальныя справы супраць Баўмгэртнэра аб'ядналі
1- 8.10.2014, 10:48
- 4,977
Расейская і беларуская крымінальныя справы ў дачыненні да былога кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра аб'яднаныя ў адзіную справу.
Як паведамляе ТАСС, пра гэта стала вядома ў Басманным судзе Масквы падчас разгляду скаргі на дзеянні следства, прызначаць фанаскапічную экспертызу перамоваў Баўмгэртнэра.
Пра аб'яднанне спраў паведаміў адвакат Баўмгэртнэра ў судзе, следчы пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Нагадаем, экс-старшыня «Уралкалія» быў арыштаваны ў Менску ў жніўні 2013 паводле абвінавачвання ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада ён быў экстрадаваны ў Расею і змешчаны ў маскоўскае СІЗА. Са снежня быў пераведзены пад хатні арышт і павінен быў знаходзіцца пад вартай да 14 кастрычніка 2014 г, аднак быў вызвалены ў пачатку верасня.
Фота: РІА «Новости»