Нацбанк захавае стаўку рэфінансавання ў 20%
- 13.11.2014, 10:31
- 2,976
У лістападзе стаўка рэфінансавання захаваецца на ўзроўні 20%.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла прэс-служба Нацбанка.
Пастанова прынятая 12 лістапада на пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка. Паводле звестак нагляднага ведамства, апошнія месяцы ў Беларусі замарудзіліся інфляцыйныя працэсы і прырост коштаў у гадавым выразе знізіўся з 20,6% у жніўні да 19,4% у кастрычніку 2014 года. У гэтых умовах захаванне гэтага ўзроўню стаўкі рэфінансавання будзе садзейнічаць далейшаму стрымліванню інфляцыі, падтрыманню ўстойлівасці на валютным і дэпазітным рынках, забяспечваючы прывабны ўзровень даходнасці рублёвых дэпазітаў.
Нацыянальны банк адзначае, што пры далейшым зніжэнні ўзроўню інфляцыі ў краіне стаўка рэфінансавання можа быць зніжаная. Аднак рэгулятар будзе праводзіць не сляпую адсоткавую палітыку, а накіроўваць яе на падтрыманне фінансавай і макраэканамічнай стабільнасці ў Беларусі.