Павел Вінаградаў пакінуў Менск праз пагрозу пераследу
5- 12.12.2014, 18:01
- 6,846
Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў 12 снежня пераехаў з Менска ў Беразіно.
«Сёння пераехаў у Беразіно. Вось толькі што пераступіў парог», - паведаміў Вінаградаў БелаПАН. Паводле ягоных слоў, у Беразіно ён плануе жыць у бацькі да заканчэння тэрміну прэвентыўнага нагляду ў кастрычніку 2015 года. «Сітуацыя ў нас непрадказальная. Магчыма, здарыцца нейкая лібералізацыя, і тады я змагу вярнуцца ў Менск, але пакуль вымушаны жыць тут», - сказаў актывіст.
Ён распавёў, што ўжо стаў на ўлік у Бярэзінскім РУУС, дзе павінны адзначацца кожны панядзелак. Жонка Вінаградава Святлана застаецца ў Менску, каб не страціць працу.
Рашэнне аб пераездзе з Менска да бацькі ў Беразіно Вінаградаў прыняў вымушана, каб пазбегнуць адпраўкі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).