Патрыярх Кірыл узнагародзіў галоўных прапагандыстаў Крамля
38- 23.12.2014, 14:31
- 11,421
Узнагароды атрымалі Алег Дабрадзееў і Дзмітрый Кісялёў, якія кіруюць расейскімі СМІ і наўмысна скажаюць інфармацыю пра падзеі ва Украіне.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў царкоўнымі ордэнамі генеральнага дырэктара Усерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (каналы Расея 1, Расея 24) Алега Дабрадзеева і генеральнага дырэктара Расейскага міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Расея сёння» Дзмітрыя Кісялёва, піша liga.net.
За дапамогу Рускай Праваслаўнай Царкве і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння Кірыл узнагародзіў генеральнага дырэктара ВГТРК Дабрадзеева ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.
Кісялёў узнагароджаны «за ўвагу да стараннай працы на карысць Царквы і Айчыны і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння».
Як вядома, Дабрадзееў і Кісялёў кіруюць расейскімі дзяржаўнымі СМІ і наўмысна скажаюць інфармацыю пра падзеі ва Украіне.