27 красавiка 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральнага сакратара НАТА турбуюць расейскія знішчальнікі ў Беларусі

64
Генеральнага сакратара НАТА турбуюць расейскія знішчальнікі ў Беларусі

НАТА асуджае размяшчэнне ў Беларусі расейскіх знішчальнікаў Су-27.

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што яго турбуюць размовы ў Расеі аб разгортванні наступальных узбраенняў, і заклікаў Маскву адмовіцца ад рыторыкі мінулых гадоў.

«Размовы Расеі аб разгортванні наступальных узбраенняў турбуюць мяне: самалёты ў Беларусі, ракеты ў Калінінградзе, вайскоўцы ў Арктыцы», - заявіў генеральны сакратар НАТА ў суботу на мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі, паведамляе Інтэрфакс.

«Ніхто з нас не хоча вяртацца да раздзяляльных ліній і варожасці мінулага. Давайце не будзем выкарыстоўваць мову і сродкі мінулага», - падкрэсліў генеральны сакратар Альянсу.

З ягоных слоў, адносіны паміж НАТА і Расеяй стаяць перад зразумелым выбарам: «халоднае супрацоўніцтва або імкненне да канструктыўнага ўзаемадзеяння, руху на карысць стратэгічнага партнёрства».

Фог Расмусэн падкрэсліў, што «з усіх партнёрскіх адносін НАТА ніводнае не ўтрымлівае ў сабе такі велізарны патэнцыял, як адносіны НАТА-Расея, але гэты патэнцыял выкарыстоўваецца не ў поўнай меры».

«Перспектывы, аб якіх было дамоўлена на саміце ў Лісабоне ў 2010 годзе, застаюцца тымі ж: сапраўднае стратэгічнае партнёрства паміж НАТА і Расеяй. Аднак у ключавых сферах рознагалоссі ўсё яшчэ вялікія», - заявіў генеральны сакратар НАТА.

Гаворачы аб праблеме супрацьракетнай абароны, ён падкрэсліў, што настаў час для наладжвання супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж НАТА і Расеяй.

«Давайце намецім разумныя тэрміны, знойдзем прагматычныя дамоўленасці», - падкрэсліў Фог Расмусэн.

У 2015 годзе ў Лідзе размесціцца полк Су-30. Гэтыя самалёты разам з супрацьпаветранымі ракетамі сярэдняй далёкасці С-300, а таксама кароткай далёкасці Тор-М2Е створаць абарону паветранай прасторы Расеі і Беларусі. Менск будзе абаронены, але коштам перадачы кантролю над сістэмай абароны Маскве

Су-30 з'яўляюцца шматмэтавымі самалётамі, могуць атакаваць наземныя аб’екты на далёкасці да трох тысяч кіламетраў (у радыусе трох тысяч кіламетраў ад Ліды знаходзяцца практычна ўсе еўрапейскія сталіцы). У той жа час польская супрацьпаветраная супрацьракетная абарона на гэты момант з'яўляецца, напэўна, найбольш састарэлым элементам узброеных сілаў. Сітуацыю зменіць толькі будаўніцтва ўжо вядомага шчыта над Польшчай, што можа заняць да дзесяці гадоў, калі нічога не зменіцца ў фінансаванні праекта. Польшча, праўда, купіла F-16 новай версіі C/D, але іх вельмі мала. Акрамя гэтага трэба замяніць састарэлыя Су-22 і лепш за ўсё на мадэлі пятага пакалення, а ня чацвёртага, як F-16.

Што тычыцца базы ў Лідзе, то яна парушыць раўнавагу ў рэгіёне. Для Польшчы і Літвы гэта рэальная пагроза, тым больш, што Менск будзе пазбаўлены ваеннай самастойнасці. Польшча не можа спыніць перакідку расейскіх самалётаў у Беларусь. Застаецца адказваць на гэтыя крокі сваімі: будаўніцтвам шчыта ПРА і СПА і заменай Су-22 на мадэлі найноўшага тыпу.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках