26 красавiка 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін аддае Расею Кітаю

22
Барыс Нямцоў: Пуцін аддае Расею Кітаю

Вядомы расейскі палітык падвёў вынікі кампаніі па акупацыі Крыма.

Пра іх Барыс Нямцоў напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Давайце аб'ектыўна, - заявіў ён. - І без асаблівых эмоцый. Тактычна Пуцін выйграў. Бо якая ў яго была галоўная мэта? Абараніць рускіх у Крыме? Не, вядома. Іх там ніхто не чапаў. Абараніць Чарнаморскі флот? Не, вядома. Яму ніхто не пагражаў, а дамова арэнды дзейнічала да 2042 года. Не дапусціць Украіну ў НАТА? Так зараз шанцы ўваходжання ў альянс толькі выраслі. Галоўная мэта Пуціна была ўмацаваць сваю ўладу. І яна дасягнутая. Рэйтынг перавысіў 80%. Апазіцыя ў загоне рэпрэсій і ізаляцыі. Цэнзура захапіла не толькі ТБ, але і Інтэрнэт. Дума галасуе аднагалосна, губернатары ручныя, хоць і рэгіёны ў галечы. Выбары? Вы пра што? Пра карупцыю, адкаты і распілоўванні неяк забыліся. Зараз гэтым займаецца пляменнік Пуціна».

Аднак, як лічыць Барыс Нямцоў, стратэгічна прэзідэнт Расеі прайграў.

«Усё і ў чыстую, - падкрэслівае палітык. - Аддаў Раеію Кітаю. Выбар гэты і шкодны і ненатуральны. Еўрапейцы крок за крокам, не адразу вядома, сыдуць і ад «Газпрама» і ад нафтавай залежнасці ад Пуціна. Застанецца Кітай. У траўні Пуцін хутчэй за ўсё падпіша рабаўніцкую дамову аб пастаўках газу ў Кітай. Кошт будзе менш 300$. Кітайцы ўмеюць выкручваць рукі, асабліва, калі ведаюць, што ім няма альтэрнатывы. Газаправод з Якуціі і Іркуцкай вобласці ў Кітай - «Сіла Сібіры» - абыйдзецца ў 50 млрд баксаў - яшчэ адна Алімпіяда. Частку грошай дадуць кітайцы ўзамен на зніжэнне кошту. Але большую частку заплацім мы з вамі за кошт росту тарыфаў. Рост тарыфаў на газ гэта павышэнне коштаў на ўсё, і камуналку, і прадукты, і бензін. За сяброўства з кітайцамі заплацім спаўна.

Акрамя таго, немінучая гонка ўзбраенняў. Вакол ворагі! І нават сябры кітайцы таксама наровяць адхапіць Сібір і Далёкі Усход. Эканоміка Расеі ў 12 разоў менш еўрапейскай і амерыканскай і ў 4 разы менш кітайскай. Справімся? Надарвемся? За кошт чаго будзем фінансаваць войска і ВПК? Правільна. Ахова здароўя, адукацыя, пенсіі. Дзеці, старыя. А яшчэ за кошт таннай працоўнай сілы з Сярэдняй Азіі. Крута, праўда? Затое Крым наш! Вось так вось!»

Нагадаем, Украіна і большасць краін свету не прызналі акупацыю Расняй Крымскага паўвострава.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках