Баевікі ў Макееўцы абстралялі рэанімабіль і захапілі закладнікаў
13- 10.05.2014, 16:40
- 32,555
Сёння ў Макееўцы сепаратыстамі абстраляны рэанімацыйны аўтамабіль.
У выніку, захоплены цяжкапаранены актывіст "Свабоды", давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алега Цягнібока Аляксей Дзямко, а таксама лекар, які суправаджаў яго. Пра гэта паведаміў сябра Данецкай абларганізацыі ВА "Свабода", перадае Остров.
Па словах сябра "Свабоды" Аляксея Дзямко макееўскія медыкі транспартавалі ў Дняпрапятроўск для аказання медыцынскай дапамогі ў сувязі з цяжкім кулявым раненнем і пашкоджаннем хрыбетніка. Рэанімабіль з лекарам і А. Дзямко быў расстраляны сепаратыстамі на аб'язной дарозе паміж Данецкам і Макееўкай (у раёне пасёлка Ганзаўка).
У цяперашні час пра лёс параненага А. Дзямко і лекара Галіны Івановай нічога не вядома.
У "Свабодзе" таксама паведамілі , што А. Дзямко 8 траўня быў выкрадзены сепаратыстамі з уласнага дома, а пасля гэтага яго жорстка збітага, з распоратым жыватом, знайшлі жыхары горада на вуліцы і даставілі ў адну з бальніц Макееўкі.