Лукашэнка едзе на барысаўскія заводы
20- 24.06.2014, 10:52
- 18,714
Дыктатар сёння здзейсніць рабочую паездку ў Менскую вобласць.
Як адзначае ягоная прэс-служба, ён зробіць сёння рабочую паездку ў Барысаў, дзе наведае ААТ «2566 завод рамонту радыёэлектроннага ўзбраення» і ААТ «140 рамонтны завод».
Дыктатару «будзе паведамлена аб арганізацыйна-вытворчай структуры, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемстваў».