ЕЗ вывеў з эканомікі Расеі €11 мільярдаў
1- 24.06.2014, 15:04
- 6,336
На Расею прыпаў найбольшы адток еўрапейскіх інвэстыцый у 2013 годзе.
Еўрастат, статыстычнае бюро Еўрапейскага звязу, апублікавала звесткі аб дырэктыўных фінансавых інвэстыцыях. Паводле дакумэнтаў, асноўныя інвэстыцыі ЕЗ (159 млрд еўраў) у 2013 годзе былі накіраваныя ў ЗША, паведамляе нямецкае выданне Die Zeit (пераклад — Инопресса).
Другое месца занялі замежныя афшорныя цэнтры Ліхтэнштайн і Бэрмудзкія выспы, якія атрымалі па 40 млрд еўраў, на трэцім, чацвёртым, пятым і шостым месцы апынуліся адпаведна Бразілія (34 млрд еўраў), Швайцарыя (24,4 млрд), Ганконг (10 млрд) і Кітай (8 млрд еўраў).
Пры гэтым найбольшы адток інвэстыцый, як гаворыцца далей, прыпаў на Расею: у 2013 годзе Еўразвяз вывеў з РФ 11 млрд еўраў.
ЗША, са свайго боку, інвэставалі за мінулы год у эканоміку Еўропы 313 млрд еўраў. За Злучанымі Штатамі ідуць Бразілія з 21 млрд еўраў інвэстыцый, Швайцарыя (18 млрд еўраў), Японія, Ганконг і Расея.