Навукоўцы назвалі мінулы травень самым спякотным з 1880 года
4- 24.06.2014, 15:08
- 6,631
Амэрыканскія даследчыкі падлічылі, што травень 2014 года стаў самым спякотным з XIX стагоддзя.
Сярэдняя тэмпература паветра на Зямлі ў траўні склала 15,54 °C. Такой высокай тэмпературы не фіксавалася з 1880 года, піша «Газета.ru».
Гарачэй за ўсё ў траўні 2014 года было ў Аўстраліі, Інданэзіі і Казахстане. Акрамя таго, навукоўцы адзначылі, што на працягу 39 гадоў сярэдняя тэмпература кожнага траўня была вышэйшая, чымся ў папярэднім годзе.
Фота: Reuters