Пад Славянскім тэрарысты збілі ўкраінскі гелікоптэр Мі-8: 9 загінулых
31- 24.06.2014, 17:56
- 34,327
(абноўлена) Пад Славянскам каля гары Карачун тэрарысты збілі ўкраінскі вайсковы гелікоптэр Мі-8.
Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведамілі байцы Нацгвардыі, якія стаяць на адным з блок-пастоў блізу горада.
З іхных слоў, гелікоптэр падбілі падчас узлёту з гары.
Суразмоўца выдання таксама дадаў, што ўстаноўленае месца, адкуль стралялі па гелікоптэру. Туды накіравалі вайсковую тэхніку.
Паводле папярэдніх звестак, загінулі 9 вайскоўцаў, у тым ліку 3 сябры экіпажа.