Кадыраў забараніў Абаме прыязджаць у Чачэнію
162- 26.07.2014, 20:11
- 55,562
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў абвясціў аб стварэнні свайго санкцыйнага спісу.
Ён уключыў у яго прэзідэнта ЗША Барака Абаму і кіраўніцтва Еўразвяза.
«Сёння я прыняў пастанову стварыць санкцыйны спіс і ўключыць у яго прэзідэнта ЗША Барака Абаму, старшыню Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, старшыню Еўразвяза Хермана Ван Рампея, вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, старшыню Еўрапарламента Марціна Шульца», - напісаў Рамзан Кадыраў на сваёй старонцы ў Instagram.
Ён таксама паведаміў, што даручыў замарозіць банкаўскія рахункі і ўсякія актывы фігурантаў спісу.
«З 27 ліпеня пералічаных палітыкам забаронены ўезд у Чачэнскую Рэспубліку», - напісаў Кадыраў.
Раней Еўрапейскі Звяз абвясціў аб пашырэнні спісу асоб, якія падпадаюць пад санкцыі.
У спіс, у прыватнасці, увайшлі кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Службы замежнай разведкі Міхаіл Фрадкоў, сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.