Руфера, які вывесіў сцяг Украіны над Масквой, абвясцілі ў вышук
6- 12.09.2014, 9:46
- 6,859
МУС Расеі абвясціла ў міжнародны вышук руфера Мустанга.
Пра гэта паведамілі «Интерфаксу» ў прэс-цэнтры ведамства.
«6 верасня на ініцыятыву ГУ МУС Расеі па Маскве Павел Ушывец быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук», - сказаў супрацоўнік МУС.
Нагадаем, у ноч на 20 жніўня ў Маскве невядомыя вывесілі ўкраінскі сцяг на шпілі сталінскага гмаху на Кацельнічаскай набярэжнай і пафарбавалі верхнюю частку жоўтай зоркі ў сіні колер. Праз тры гадзіны верхалазы-выратавальнікі з дапамогай альпінісцкага рыштунку знялі жоўта-сіні сцяг і прыступілі да зафарбоўвання зоркі.
Праз некаторы час паліцыя Масквы затрымала двух хлопцаў і двух дзяўчат. Усе яны былі грамадзянамі РФ. Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.