Чаму беларусам не паказваюць украінскую ТВ?
22- 28.01.2015, 14:22
- 27,828
Бліжэйшым часам украінскі Першы Нацыянальны транслявацца ў Беларусі не будзе.
Летась 22 снежня стала вядома, што ў Беларусі да канца студзеня можа пачацца тэлевяшчанне ўкраінскага Першага Нацыянальнага канала. Аднак дагэтуль беларусы могуць убачыць трансляцыю канала толькі праз спадарожнік ці інтэрнэт.
Нагадаем, 21 снежня ў час сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і ўкраінскага лідэра Пятра Парашэнкі ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасць стварыць сумесны тэлеканал дзвюх краін.
А днём пазней міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Сцець, заявіў, што падчас перамоваў з Міністэрствам інфармацыі Беларусі дасягнутая дамоўленасць бліжэйшым часам узгадніць і рэалізаваць усе тэхнічныя і лагістычныя задачы для запуску ўкраінскага вяшчання на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў студзені. «Мяркую, што на дадзеным этапе гэтую місію эфектыўна можа ўвасобіць Першы Нацыянальны тэлеканал», - падкрэсліў тады міністр.
Тым не менш праз месяц ніякіх зрухаў у пытанні арганізацыі трансляцыі не назіраецца. «Наколькі нам вядома, ніякія дакументы падпісаныя не былі, адпаведна, пакуль у практычную плоскасць гэтае пытанне не перацякло», - распавялі tut.by у прэс-службе Першага Нацыянальнага.
Тое ж самае журналісты пачулі ад прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі: «На гэты момант у нас ніякай інфармацыі няма. Калі б было нейкае прадпісанне Міністэрства інфармацыі ці адміністрацыі прэзідэнта, то мы б пра яго ўжо ведалі».
Начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў заявіў, што пакуль інфармацыі пра старт вяшчання ўкраінскага канала няма.