Лукашэнка: Статкевіч для мяне не палітык. Клянуся сваімі дзецьмі
52- 29.01.2015, 14:21
- 48,150
Дыктатар абвясціў, што не мае намеру вызваляць былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
"Статкевіч для мяне не палітык. Клянуся сваімі дзецьмі. Не трэба папракаць мяне, што ён для мяне палітычны канкурэнт. Ну, ён жа саступіў на выбарах", - заявіў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі Лукашэнка.
"Вось што людзям запомнілася пра Статкевіча? Я не памятаю ніякай ў яго канструктыўнай праграмы. Не рабіце яго нейкай значнай фігурай", - працягнуў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што "ў нас ёсць усе запісы, усе кадры, калі ён пайшоў на штурм". "Гэта ж злачынства ў кожнай дзяржаве. Добра, праехалі. Не трэба казаць, што ён палітвязень - ён учыніў злачынства", - сказаў дыктатар.
"Закон ёсць закон. Вызваліць Статкевіча - я потым палову калоніі, напэўна, павінен амніставаць", - адзначыў дыктатар.