Першыя таргі года: даляр узляцеў на 840 рублёў, еўра - на 850
112- 5.01.2015, 12:43
- 168,347
Адначасова Нацбанк скараціў валютную камісію да 10%.
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі першыя таргі 2015 года. На святы краіна сышла з курсам 11900 за даляр (без уліку камісіі), а сёння амерыканская валюта вырасла на Br840 да Br12 740.
Курс еўра вырас на Br850 да Br15230.
Таргі што да расейскага рубля не праводзіліся ў сувязі з выходнымі ў РФ.
Розніца паміж афіцыйным курсам даляра і купляй яго ў абменных пунктах працягвае імкліва зніжацца, піша «Наша Нiва».
Адначасова стаўка падатку на біржавыя аперацыі ў куплі валюты ў Беларусі з 5 студзеня была зніжаная да 10%, паведамляе сайт урада.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №3 ад 4 студзеня 2015 «Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2014 №1251».
Цяпер купіць даляр у абменніках можна будзе прыкладна за Br14 000 з улікам 10-адсоткавага збору, еўра - за Br16 800.
Нагадаем, З 20 снежня стаўка падатку складала 30%, потым была зніжаная да 20%.