5 сакавiка 2024, aўторак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцый 10 і 11 кастрычніка ў Менску масава выклікаюць у міліцыю

15
Удзельнікаў акцый 10 і 11 кастрычніка ў Менску масава выклікаюць у міліцыю
Фота: «Наша Ніва»

Арганізатары «Шэсця нацыянальнага сцяга» і ўдзельнікі мітынгу 11 кастрычніка атрымалі позвы ў міліцыю і ў суды.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў атрымалі позвы ў міліцыю ў сувязі з іх удзелам у «Шэсці нацыянальнага сцяга», якое прайшло 10 кастрычніка ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

«У міліцыю я не хадзіў, размаўляў з імі праз тэлефон, калі яны прапанавалі прыйсці. Сказаў, што яны там самі добра ведаюць, як ім працаваць, і без мяне. Яны адказалі, што так, добра ведаюць. Гэта значыць на мяне складзены пратакол 10 кастрычніка і будуць дасылаць позву ў суд, але дзень суда, як я разумею, яшчэ не прызначаны. Карацей, працэс ідзе», - паведаміў Уладзімір Някляеў.

Анатоль Лябедзька атрымаў паведамленне, што будзе выкліканы ў суд паводле пратаколу за ўдзел у шэсці нацыянальнага сцяга. Дзень суда не прызначаны. Таксама Анатоль Лябедзька рыхтуецца да разгляду сваёй скаргі на адміністрацыйны прысуд за акцыю 30 верасня. Скарга будзе разгледжаная 22 кастрычніка ў менскім гарадскім судзе.

Тым часам у міліцыю выклікаюць удзельнікаў акцыі 11 кастрычніка на плошчы Незалежнасці, неўзабаве пасля заканчэння выбараў. Актывіст Леанід Кулакоў паведаміў, што яго з аднадумцамі выклікаюць 19 кастрычніка а 14.00 у Цэнтральны РУУС.

«Ведаю, што таксама выклікалі Алеся Макаева, Мікалая Коласа, Алеся Рыбачэнку, Марыю Касьян і Вольгу Нікалайчык. Шукаюць, каб уручыць позву, Максіма Вінярскага. Усіх - за акцыю на плошчы. Пойдзем у міліцыю разам з адвакатам», - сказаў Леанід Кулакоў.

У пятніцу 16 кастрычніка за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасці быў аштрафаваны на 720 тысяч рублёў работнік менскага завода Артур Жук. Хлопца абвінавацілі ў брыдкаслоўі ў публічным месцы.

Таксама за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасці быў складзены пратакол на вядомага літаратара Адама Глобуса.

«Позвы ў суд на дакладны час яшчэ не атрымаў, але папярэдзілі, каб чакаў», - сказаў Адам Глобус.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках