Міжнародная федэрацыя тэніса пакінула ў сіле санкцыі супраць Беларусі
1- 13.10.2026, 19:44
Абмежаванні таксама працягнутыя ў дачыненні да РФ.
Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) падчас галасавання ў Казахстане не падтрымала зняцце санкцый з РФ і Беларусі ў гэтым відзе спорту.
Пра гэта паведаміла Федэрацыя тэніса Украіны.
Падчас галасавання Генеральная асамблея Міжнароднай федэрацыі тэніса разглядала магчымасць аднаўлення ўдзелу расійскіх і беларускіх нацыянальных каманд у міжнародных спаборніцтвах.
Таксама чальцы Генасамблеі разглядалі магчымасць аднаўлення сяброўскіх правоў тэнісных федэрацый РФ і Беларусі. Аднак ні адна з прапанаваных рэзалюцый падчас галасавання не была падтрымана.
Такім чынам, зборныя Расіі і Беларусі і надалей не змогуць удзельнічаць у камандных турнірах пад эгідай World Tennis, у прыватнасці ў Кубку Дэвіса і Кубку Білі Джын Кінг.