5 сакавiка 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: Удзельнічаць у «выбарах» у Беларусі злачынна

41
Святлана Завадская: Удзельнічаць у «выбарах» у Беларусі злачынна
Святлана Завадская

«Кандыдаты», якія ў іх удзельнічаюць, проста адпрацоўваюць сцэнар, прапанаваны ім дыктатарам.

Святлана Завадская, удава выкрадзенага 7 ліпеня 2000 беларускага журналіста Дзмітрыя Завадскага, распавяла ў інтэрв'ю сайту charter97.org пра сваё стаўленне да «выбарчай» кампаніі-2015 у Беларусі.

- Якую ацэнку вы можаце даць «выбарам» гэтага года і кампаніі па іх падрыхтоўцы?

- Я мяркую, што ў нас у краіне «выбараў» няма. І якія «выбары» - такая і выбарчая «кампанія». Людзі, якія ў ёй удзельнічаюць, проста адпрацоўваюць сцэнар, прапанаваны ім Аляксандрам Лукашэнкам.

Я мяркую, што гуляць з ім у такія гульні - проста злачынна ў сітуацыі, калі Беларусь знаходзіцца ў крытычным эканамічным і палітычным стане.

- Што вы маеце намер рабіць у дзень «галасавання»?

- Заўсёды, усе гэтыя гады я хадзіла на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, хаця даўно ўважала, што яны праводзяцца недэмакратычна, але як гаворыцца - надзея памірае апошняй. Цяпер надзея памерла: у мяне няма ілюзій, што можна нешта змяніць з дапамогай гэтых «выбараў».

Таму я на «выбары» не пайду і ўсім сваім знаёмым я рэкамендую рабіць тое ж.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках