4 траўня 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра Алексіевіч: Не паспела атрымаць Нобэля, а ўжо цэбар гразі выліла на краіну

206
Лукашэнка пра Алексіевіч: Не паспела атрымаць Нобэля, а ўжо цэбар гразі выліла на краіну

Дыктатар пабываў на творчай вечарыне вядомага расейскага кампазітара і прадусара з беларускімі каранямі Віктара Дробыша на «Мінск-Арэне».

Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Францішкуа Скарыны і параўнаў з пісьменніцай Святланай Алексіевіч, якая надоечы атрымала Нобэлеўскую прэмію, паведамляе тэлеканала «Беларусь 1».

«Вы ніколі, нават жывучы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас не вельмі добра казалі, вы ніколі не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозненне ад асобных нашых «творцаў»... Ну творчых асоб, нават лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія яшчэ не паспела атрымаць яе, выехала за межы краіны і пастаралася цэбар гразі выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць, абсалютна не правільна. Таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая ёсць. І калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць ты, перш за ўсё, дрэнны сын», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 206

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках