20 чэрвеня 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы тут разам з Расеяй супраць NATO стаім

130
Лукашэнка: Мы тут разам з Расеяй супраць NATO стаім

Дыктатар папярэдзіў беларусаў пра правакацыі.

Гаворкі пра тое, каб размясціць расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі, ніколі не вялося. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання новага адцінку другой Менскай колавай аўтадарогі, піша БелТА.

«Нам не трэба база сёння. Тым больш вайсковыя-паветраныя сілы. Нам патрэбны пэўныя ўзбраенні. Пра што я публічна таксама гаварыў Пуціну і раней Мядзведзеву», - дадаў Лукашэнка.

«У нас ёсць адказнасць, і ў Расеі, і ў Беларусі. Мы ўклалі пагадненне - яны адказваюць разам з намі за заходні кірунак. Фактычна мы не адзінцом супраць NATO тут стаім, разам з Расейскай Федэрацыяй. У нас ёсць канкрэтны план нават на выпадак вайны, як трэба дзейнічаць. Натуральна, мы яго не апублікуем, гэта абсалютна сакрэтны план, але на гэтым кірунку галоўная сіла - гэта беларускае войска. Калі канфлікт - Расея пачынае нас падтрымліваць адпаведнымі людскімі рэсурсамі, вызначаны канкрэтныя арміі, самалёты, верталёты і гэтак далей. На выпадак канфлікту», - сказаў дыктатар.

«Нам патрэбныя ўзбраенні для таго, каб быць больш забяспечанымі ў плане абароны межаў Беларусі і Расеі. Мы нікуды не збіраемся ехаць ваяваць, і я пра гэта казаў», - дадаў ён.

«У мяне на гэты конт ні з кім не было размовы. Проста мяне здзіўляе і нават у нейкай ступені абурае і крыўдзіць, навошта гэта было расейцам сёння ўкідваць у сродкі масавай інфармацыі? Можа, турбуюцца, што мы сапраўды на Захад сыходзім, каб падкінуць гэтую тэму, каб Захад пачаў у нас пытацца або сумнявацца ў тым, што мы з імі хочам нармалізацыі стасункі?» - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама папярэдзіў, што «будуць рознага кшталту правакацыі, з кожнага боку». «Будзьце вельмі пільныя. Не расслабляйцеся», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках