23 красавiка 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 кастрычніка ў Менску пройдзе «Шэсце нацыянальнага сцяга»

55
10 кастрычніка ў Менску пройдзе «Шэсце нацыянальнага сцяга»

Збор - а 17:00 на плошчы Свабоды, заявіў Мікалай Статкевіч.

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў «Радыё Свабода» аб змяненні фармату акцыі пратэсту, правядзення якой запланавана на суботу.

«Прыходзьце 10 кастрычніка а 17 гадзіне на плошчу Свабоды! Пакажам сваё стаўленне да іх балагану. Холадна не будзе, доўга казаць пра даўно зразумелае не давядзецца. Лепш пройдзем па горадзе да плошчы Якуба Коласа з нацыянальнымі сімваламі. Можа міліцыянты ў іншым раёне менш пад нагамі выступоўцаў мітусіцца будуць», - сказаў Мікалай Статкевіч.

Уладзімір Някляеў заявіў, што ўлады вымусілі арганізатараў пашырыць пратэстную акцыю.

«Улады абяцалі ўключыць ацяпленне, замест гэтага ўключылі выбарчую машыну на ўсю моц. За адзін дзень «прагаласавалі» 4,5 адсоткі выбарцаў. Таму мы наважылі пашырыць і нашу пратэстную акцыю і зладзіць пасля мітынгу «Шэсце нацыянальнага сцяга», - сказаў ён.

Раней лідары апазіцыі распаўсюдзілі спецыяльны зварот з нагоды запланаванага на 10 кастрычніка сходу. Яны заклікалі прыходзіць на акцыю з нацыянальнымі сцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плакатамі і ў вышыванках.

«Вашай агульнай воляй, рашучасцю, з якой збіраліся вы не з ласкі уладаў, а паводле права, дадзенага Канстытуцыяй, на мітынгі і сходы на плошчы Свабоды, вы вярнулі свабодзе яе прастору! Гэта прастора свабоды мы ўсе разам павінны захаваць і пашырыць для нашай далейшай барацьбы за незалежную, дэмакратычную, мірную Беларусь!» - гаворыцца ў тэксце.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках