5 сакавiка 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: У Брусэлі пачулі наш заклік не скасоўваць санкцыі

6
Мікалай Статкевіч: У Брусэлі пачулі наш заклік не скасоўваць санкцыі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Андрэа Віктарын сустрэлася з лідарамі беларускай апазіцыі.

На сустрэчы з нямецкім дыпламатам былі запрошаныя былы палітвязень, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паэт, грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў і намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Пасля сустрэчы Мікалай Статкевіч паведаміў сайту charter97.org, што галоўнай тэмай размовы стала сітуацыя ў Беларусі напярэдадні так званых «прэзідэнцкіх выбараў», а таксама санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

- Кіраўніца прадстаўніцтва Еўракамісіі паведаміла, што ў Брусэлі атрымалі наш зварот аб неабходнасці захавання санкцый супраць беларускага рэжыму, які мы накіравалі лідарам Еўразвязу разам з Андрэем Саннікавым і Алесем Бяляцкім. Мяне запэўнілі, што дакумент быў успрыняты вельмі сур'ёзна.

Не зусім добра было б расказваць увесь змест сустрэчы, але магу сказаць, што мы заявілі адназначна - выбараў у Беларусі няма, гэта фарс, і да іх трэба ставіцца адпаведным чынам. Таксама абмяркоўвалі будучую акцыю 10 кастрычніка, а таксама сітуацыю з размяшчэннем у Беларусі расейскай вайсковай базы, - сказаў Статкевіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках