20 красавiка 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На амерыканскай ТВ распавялі пра Колю ў ААН і ягоны золаты пісталет

65

Сюжэт аб малодшым сыне беларускага дыктатара выйшаў на тэлеканале HBO.

Вядоўца адной з гумарыстычных праграм Джон Олівер назваў прысутнасць Аляксандра Лукашэнкі і яго «дапаўнення» на пасяджэнні Генасамблеі ААН «магчыма, самай дзіўнай падзеяй» мінулага тыдня.

«Беларускі кіраўнік прывёз з сабой свайго малодшага сына. А чаму б і не?!, - кажа ён (пераклад - charter97.org). - Дзецям падабаецца Генеральная Асамблея. Гэта падобна на тое, калі б героі атракцыёну «Гэты маленькі свет» у Дыснэйлэндзе ажылі і сталі ненавідзець адзін аднаго. І ведаеце, гэта звычайная практыка ў Лукашэнкі. Раней ён браў сына на сустрэчу з прэзідэнтам Кітая, Папам Рымскім і нават на вайсковыя парады, дзе дзіця было апранутае ў адпаведную форму, нібы паказваючы - вось ён «ваяўнічы міні-я».

Асаблівую ўвага Джона Олівера прыцягнуў падарунак Мікалаю Лукашэнку былога прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

«На гэтым фота бачна, як дзіця паказвае былому прэзідэнту Расеі свой залаты пісталет. Слухайце, калі і можна зрабіць нейкую выснову з падзей мінулага тыдня, то гэта тое, што нам варта знайсці спосаб дагадзіць гэтаму дзіцяці, бо неўзабаве ён можа запатрабаваць большага ці ж заб'е нас са свайго касмічнага лазера!» - заявіў вядоўца.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках