25 красавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі студэнцкі звяз: Беларусь парушае акадэмічныя свабоды

Еўрапейскі студэнцкі звяз: Беларусь парушае акадэмічныя свабоды

ESU заяўляе аб салідарнасці з беларускімі студэнтамі, рашуча асуджае парушэнні акадэмічных свабодаў у Беларусі.

Еўрапейскі студэнцкі звяз (ESU) заклікаў улады Беларусі і адміністрацыі беларускіх ВНУ спыніць ціск на студэнтаў, якія спрабуюць абараніць свае акадэмічныя правы і свабоды, піша БелаПАН.

Як адзначаецца ў заяве, апублікаванай на сайце ESU, амаль усе беларускія ВНУ ўвялі зборы для студэнтаў за пераздачу экзаменаў і залікаў. Пасля таго як студэнты выступілі супраць вядзення такой сістэмы, яны падпалі пад «жорсткі ціск».

«Калі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, адзін з апошніх ВНУ, якія не мелі такіх збораў, абвясціў аб увядзенні гэтай нормы са студзеня 2016 года, студэнты сабралі 2500 подпісаў супраць рэформы. Гэта вылілася ў ціск на актывістаў студэнцкага руху ў БДУ», - канстатуе ESU. Ціску таксама падпалі студэнты іншых беларускіх ВНУ, якія выступілі за скасаванне ўжо дзейснай платнай сістэмы пераздачы залікаў і экзаменаў.

Такія дзеянні ESU расцэньвае як «відавочнае парушэнне акадэмічных свабодаў» з боку Беларусі, якая была прынятая ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі і далучылася да Балонскага працэсу ў траўні сёлета.

ESU заяўляе аб салідарнасці з беларускімі студэнтамі, рашуча асуджае парушэнні акадэмічных свабодаў у Беларусі і настойліва заклікае беларускія ўніверсітэты, у тым ліку БДУ, «спыніць усе формы рэпрэсій у дачыненні да студэнтаў».

«Беларусь павінна прытрымлівацца асноўных каштоўнасцям Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, уключаючы забеспячэнне акадэмічнай свабоды ва ўсіх яе аспектах», - падкрэсліваецца ў заяве Еўрапейскага студэнцкага саюза.

Заява ESU, якая аб'ядноўвае 47 нацыянальных саюзаў студэнтаў з 39 краін, стала адказам на зварот актывістаў студэнцкага руху Беларусі, у якім яны прасілі саюз аб салідарнасці.

Як паведамлялася раней, палажэнне аб платнай пераздачы залікаў і экзаменаў было прынятае кіраўніцтвам БДУ 12 лістапада - на наступны дзень пасля таго, як у рэктарат ВНУ быў перададзена зварот студэнтаў з просьбай не ўводзіць платную сістэму. Пад зваротам падпісаліся 2,5 тысячы студэнтаў.

19 лістапада ў Менску прайшоў круглы стол, на якім студэнты распавялі пра ціск на іх з боку адміністрацый ВНУ. Актывісты студэнцкага руху паведамілі пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў студэнтаў, якія выступаюць за скасаванне платнай пераздачы экзаменаў і залікаў ва ўсіх ВНУ краіны. Яны разлічваюць сабраць як мінімум 10 тысяч подпісаў, якія будуць накіраваны міністру адукацыі Беларусі Міхаілу Жураўкову.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках