14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнцкі пратэст у Менску

114
Студэнцкі пратэст у Менску

Больш за 200 студэнтаў патрабавалі скасавання платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіравання.

2 снежня ў цэнтры Менска прайшла студэнцкая акцыя «Марш любові і салідарнасці». Яна была арганізаваная ў сацсетках супольнасцю # студентыпротив і сабрала больш за 200 удзельнікаў. Студэнты прайшлі маршам ад Міхайлаўскага сквера да галоўнага корпуса БДУ, дзе правялі перфоманс з патрабаваннем сустрэчы з рэктарам універсітэта Сяргеем Абламейкам. Аднак ён пабаяўся выходзіць да пратэстоўцаў.

Сайт charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з акцыі:

14:30 Акцыя пратэсту скончаная, студэнты разыходзяцца.

Акция студентов в Минске - это круто. И было бы все равно круто, если бы вышли не целых 200, а всего 20 человек. Потому что в последний раз студенты выходили на улицы в Минске в приснопамятные 1990-е.

Posted by Ната Радина on 2 декабря 2015 г.

14:25 У сваім «Твітэры» арганізатары # студентыпротив заклікаюць удзельнікаў акцыі сыходзіць групамі, каб пазбегнуць затрымання.

Паводле інфармацыі арганізатараў, міліцыянты склалі пратаколы на некалькі ўдзельнікаў акцыі. Сярод іх - актывісты Максім Вінярскі і Павел Вінаградаў.

14:22 Студэнты ў будынку галоўнага корпуса БДУ назіраюць за акцыяй, якая праходзіць унізе.

Студэнты, якія знаходзяцца на вуліцы, апладзіруюць.

14:17 Студэнты паступова разыходзяцца. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка да іх не выйшаў.

14:10 Два супрацоўнікі міліцыі - маёр і капітан - ходзяць каля студэнтаў з паперкамі, просяць назваць прозвішча і імя, а таксама год нараджэння. Хтосьці адмаўляецца наадрэз, а хтосьці называе.

Фото Александры Дынько, facebook

14:05 Студэнты разаслалі на ганку галоўнага корпуса БДУ дыван і скандуюць «Рэктара на дыван!».

14:00 Дзяўчат, якія разгарнулі плакаты, доўга спрабавалі затрымаць. Яны хадзілі, узяўшыся пад рукі, сябры атачылі іх, за імі хадзілі людзі ў цывільным. У выніку дзяўчаты з сябрамі селі ў маршрутку і з'ехалі, людзі ў цывільным засталіся ні з чым.

13:55 Студэнты разгарнулі банэры: «Я - частка БДУ, а БРСМ - марыянетка».

13:52 Удзельнікі акцыі дайшлі да галоўнага ўваходу і скандуюць «Дэкан, выходзь!». Міліцыя складае пратаколы.

13:45 Студэнтаў не прапускаюць у БДУ: пераходы перакрытыя.

«У гэты момант пратэстоўцы стаяць ля жалезнай брамы, якая перакрывае праход да галоўнага корпуса БДУ. Брама зачыненая, ахова БДУ і нейкія людзі ў цывільным, хутчэй за ўсё з адміністрацыі БДУ, не прапускаюць пратэстоўцаў да галоўнага корпуса. Магчыма, студэнтаў БДУ і прапусцілі б, але тут ёсць і студэнты іншых ВНУ, і журналісты. Іх ні за што не хочуць прапускаць. Аднаго чалавека, які трымаў плакат, затрымалі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол. Усяго ля брамы сабралася блізу 200 чалавек», - паведаміў charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

13:25 Журналісты паведамляюць пра 200 удзельніках маршу.

13:15 Студэнты пачалі рух у бок адміністрацыйнага корпуса БДУ. Яны апублікавалі свой маршрут. «Марш пачаўся. Маршрут: Будынак ФМА БДУ - будынак фізфака БДУ - Галоўны корпус БДУ. Ля Галоўнага корпуса пройдзе пікет», - гаворыцца ў паведамленні.

Студэнты выйшлі. І не так важна, колькі людзей прыйшло. Важна, што нараджаецца новы рух, які гатовы змагацца за свае правы.#студэнтысупраць #студентыпротив #minsk #belarus

Posted by Никита Бровка on 2 декабря 2015 г.

13:10 Журналісты паведамляюць, што з тэхнічных прычын відэатрансляцыі акцыі не будзе: у Міхайлаўскім скверы стаў дрэнна лавіць мабільны інтэрнэт.

13:04 Прыйшоў таксама актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

13:00 Удзельнікаў акцыі ўжо амаль 60 чалавек. Адзін з хлопцаў прыйшоў з плакатам «Наша сіла - салідарнасць, не маўчы, змагайся за свае правы», піша «Наша Нiва».

12:55 Адзін з удзельнікаў акцыі кажа, што вучыцца на 2-м курсе факультэта філалогіі ды прыйшоў пратэставаць супраць самавольства ўлады. Ён прывёў на марш сваіх сяброў.

Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»

Студэнтка Ганна, якая вучыцца на 3-м курсе факультэта сацыялогіі і сацыяльных навук, заявіла, што прыйшла, бо выступае супраць увядзення платных пераздач.

12:50 Актывісты руху # студентыпротив абвясцілі, што марш «Любові і салідарнасці» пачнецца а 12.50 у Міхайлаўскім скверы. У гэты час скверы пачалі збірацца пратэстоўцы.

Нагадаем, рознагалоссі паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ пачаліся пасля таго, як у ВНУ агучылі планы ўвесці аплату за пераздачу залікаў і экзаменаў. Універсітэцкую моладзь абурыла такая перспектыва. Студэнты сабралі супраць новаўвядзенні больш за 2500 подпісаў, а ў сацсетках паўсталі пратэстныя групы. Іх удзельнікі паведамілі пра намер заявіць на ВНУ ў пракуратуру, калі аплата за пераздачы будзе ўведзеная.

Нягледзячы на пратэсты, 12 лістапада рэктар БДУ падпісаў палажэнне аб платных пераздачах.

У адказ актывісты запланавалі 2 снежня правесці ў Менску марш студэнтаў.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках