Мэрам Багдаду ўпершыню стала жанчына
2- 22.02.2015, 16:07
- 5,295
Яна распачне дзейнасць ужо ў нядзелю.
На пасаду мэра ірацкай сталіцы Багдаду ўпершыню прызначылі жанчыну. Да сваіх службовых абавязкаў яна павінна прыступіць ужо ў нядзелю.
Мэрам стала генеральная дырэктарка міністэрства вышэйшай адукацыі Зікра Аль-Вішч, паведамляе РІА «Новости».
Да яе крэсла мэра ў Іраку не займала ніводная жанчына.