28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова прадпрымальнікаў з 1 сакавіка не змогуць працаваць

54
Палова прадпрымальнікаў з 1 сакавіка не змогуць працаваць

Тэрмін распродажу рэшткаў тавараў, увезеных ІП да ліпеня 2014 года, мінае 1 сакавіка.

З гэтага дня ўвесь тавар павінен суправаджацца адпаведнымі дакументамі. Дробныя прадпрымальнікі кажуць, што гэта патрабаванне для іх невыканальнае, паколькі ў Расеі, адкуль яны прывозяць тавар, няма магчымасці атрымаць такія дакументы, паведамляе "Радыё Рацыя".

Са слоў старшыні створанага прафзвязу "Разам" Ірыны Яскевіч з Віцебску, калі тэрміны не будуць падоўжаныя, для многіх гэта азначае закрыццё бізнэсу.

- Больш за палову прадпрымальнікаў не змогуць працаваць, бо ў іх на гандлёвых месцах застаецца ад 40 да 100 адсоткаў тавараў - менавіта рэшткаў. І таму, калі не будзе ніякіх зрухаў і ніякай валявой пастановы, мы будзем зачыняцца. Іншае пытанне, як мы гэта будзем рабіць", - сказала яна.

"З аднаго боку, улада не робіць крокаў для ўрэгулявання сітуацыі, з другога боку, самі дробныя гандляры не маюць дастаткова ведаў у галіне заканадаўства і абароны сваіх правоў, - кажа лідар Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Сяргей Балыкін. - Заўсёды дробныя гандляры будуць канфліктаваць з падатковымі органамі, бо і патрабаванні гэтых органаў дастаткова вялікія, і пісьменнасць і адукацыя многіх дробных гандляроў недастатковыя. Так што канфліктныя сітуацыі будуць. Дзяржава шмат робіць для таго, каб такія сітуацыі былі і надалей. Ва ўсякім выпадку, улада не робіць нічога для таго, каб сітуацыя развязвалася нейкім кампрамісным чынам ".

Напярэдадні ў Гародні адбылася канфліктная сітуацыя на рынку "Паўднёвы". Як стала вядома, падаткавікі прыйшлі з пазапланавай праверкай. У аднаго з гандляроў хацелі канфіскаваць тавар, аднак інспектары, па патрабаванню прадпрымальнікаў, не паказалі адпаведнага дакументу.

Сёння з'явілася тлумачэнне падатковай, што ў гандляра не было дакументаў на тавар, а прадпісанне было падрыхтаванае падатковай інспекцыяй Ленінскага раёна паводле аператыўных звестак міліцыі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках