28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар БДУ прапануе павялічыць аплату для беларусаў і знізіць для расейцаў

75
Рэктар БДУ прапануе павялічыць аплату для беларусаў і знізіць для расейцаў

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўважае за патрэбнае павялічыць аплату за навучанне для беларускіх студэнтаў і знізіць для расейскіх.

Пра гэта рэктар паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску 24 сакавіка. Паводле ягоных слоў, цяпер навучанне ў БДУ для беларускіх грамадзян каштуе ў сярэднім прыкладна 16 млн рублёў за год, піша БелаПАН.

"Падвышаць кошт навучання трэба. Павялічыўся кошт камунальных паслуг, павялічыліся заробкі. Апошнія гады гэта робіцца цэнтралізавана ва ўсёй краіне. Мы не плануем павялічваць кошт за навучанне больш, як на 15-20%. Звычайна падвышэнне коштаў адбываецца да ліпеня", - сказаў рэктар.

Ён адзначыў, што ў выпадку паступлення на платнае аддзяленне трэба рэальна ацэньваць фінансавыя магчымасці бацькоў. "Калі з маленькай вёскі паступаюць на факультэт міжнародных стасункаў, а потым прыходзяць да мяне і кажуць, што не могуць пацягнуць... Трэба неяк ацэньваць свае сілы. Ёсць паважлівыя прычыны для зніжэння сумы аплаты, напрыклад, калі студэнт добра вучыцца. Калі няма, што мы можам зрабіць?" - сказаў рэктар.

Абламейка паведаміў, што ў БДУ навучаюцца 300 расейскіх грамадзян, палова з якіх - на роўных з беларускімі грамадзянамі ўмовах (паступілі паводле вынікаў ЦТ). Іншая палова вучыцца на ўмовах для замежных грамадзян, для якіх кошт за год навучання складае 3.300 даляраў ЗША. Абламейка мяркуе, што кошт для расейскіх грамадзян трэба зніжаць, бо ў сувязі з падзеннем курсу расейскага рубля ён з'яўляецца для іх занадта высокім.

"Кошт становіцца неканкурэнтаздольны. Ужо былі выпадкі, калі расейцы забіралі дакументы, з'язджалі вучыцца ў расейскія ВНУ, дзе кошт ніжэйшы", - растлумачыў Абламейка. Паводле ягоных слоў, у гэтым годзе расейскія грамадзяне атрымалі зніжку 10% ад кошту навучання ў БДУ, у наступным навучальным годзе яна можа скласці 15%.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках