4 траўня 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што абяцаў Лукашэнка ў пасланнях беларусам і што з гэтага атрымалася

15
Што абяцаў Лукашэнка ў пасланнях беларусам і што з гэтага атрымалася
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Журналісты ўзгадалі, пра што распавядаў дыктатар у пасланнях беларускаму народу за апошнія гады.

Абяцанне аб структурным пераўтварэнні эканомікі

У 2010-м Аляксандр Лукашэнка ў пасланні беларускаму народу заявіў аб патрэбе якаснага прарыву ў эканоміцы Беларусі, паведамляе «Салiдарнасць».

«Перш за ўсё, новая тэхналагічная стратэгія. Яе складальнікамі павінны стаць: структурныя пераўтварэнні эканомікі, што далі б перавагу галінам, якія вырабляюць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам; стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, здольных прапанаваць свету прынцыпова новыя віды тавараў і паслуг; фармаванне рыначных стымулаў для павышэння інавацыйнай актыўнасці ўсіх суб'ектаў гаспадарання», - сказаў Лукашэнка.

Праз 5 гадоў вялікая частка прамысловых прадпрыемстваў працуе ў рэжыме скарочанага працоўнага тыдня.

Абяцанне знайсці нафту

У 2011-м Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваімі здагадкамі: «Мне здаецца, што ўсё ж такі нафта ў нас дзесьці ёсць. Але калі ёсць нафта, не можа быць, каб не прарвала прыродным газам. Я спадзяюся. І вядома я ўсіх спецыялістаў апошнія гады вельмі моцна тармашу, каб яны паглядзелі, што там у нас ёсць... Мне здаецца, што нам трэба больш сур'ёзна паглядзець на нетры. Таму, знойдзем мы нешта. Не можа быць, каб чалавек шукаў і не знайшоў. Штосьці знойдзем».

Нажаль, не знайшлі.

Абяцанне не дапусціць новую дэвальвацыю

Год таму Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У нас хопіць захадаў, у тым ліку і экстраардынарных, каб не дапусціць абвальнай дэвальвацыі беларускага рубля».

«Дэвальвацыя сядзіць толькі ў галовах пятай калоны і былых банкіраў, якія разважаюць на гэты конт і палохаюць дэвальвацыяй пасля чэмпіянату свету ў хакеі», - сказаў кіраўнік.

Падзеі канца 2014-пачатку 2015 гадоў паказалі, як Аляксандр Лукашэнка памыляўся.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках