20 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежную журналістку Вольгу Чайчыц будуць судзіць

7
Незалежную журналістку Вольгу Чайчыц будуць судзіць

1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёна Менскай вобласці будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц.

Яна абвінавачваецца паводле артыкулу 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ). Падставай для судовага разбору стала з'яўленне матэрыялу на сайце польскага тэлеканала «Белсат». Матэрыял быў прысвечаны грамадскаму абмеркаванню забудовы ў Фаніпалі, піша БелаПАН.

«Як сказаў супрацоўнік міліцыі, супраць мяне асабіста негатыву няма. Калі б мы проста рабілі матэрыял, але не паказвалі яго, ніякага б правапарушэння не было, але выстаўляць у інтэрнэце мы не мелі права», - адзначыла Вольга Чайчыц.

Сёлета беларускіх незалежных журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КоАП, а агульная сума штрафаў паводле гэтага артыкулу перасягнула суму 60 мільёнаў рублёў

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках